Пабудуем сабе парк!
Шаноўныя суседзі!
Шаноўныя жыхары Сухарава!
Мы з вамі жывем у маладым раёне. Большасць з нас мае дзяцей, ці вось-вось чакае іхнага з’яўлення ў сям’і. Нашым дзецям расці ў Сухараве! Мы зацікаўленыя ў тым, каб ім тут было камфортна і ўтульна, каб яны маглі ўсебакова развівацца і расці здаровымі.
Грамадская ініцыятыва “За парк актыўнага адпачынку!” распрацавала для нашых дзяцей архітэктурны праект пляцоўкі для актыўных відаў спорту. Праект будзе пададзены на разгляд у Мінгарвыканкам, каб унесці яго ў план будаўніцтва сацыяльна-культурных аб’ектаў.
У парку плануецца пабудаваць горкі, трампліны і рампы для катання на роліках і скейтах, веласіпедную і лыжаролерную дарожку, трыбуны, зону адпачынку.
Гэта будзе шматфункцыянальная пляцоўка, дзе дзеці змогуць займацца любімымі відамі спорту, а бацькі камфортна адпачываць і наглядаць за сваімі малюхамі.
Месцам для парку прапануецца вольная прастора паміж вуліцамі Фёдарава і Лабанка, каля гандлёвага цэнтру “Максімус”.
Нашымі супольнымі намаганнямі мы можам ажыццявіць гэты праект!
Калі ласка, стаўце свае подпісы ў падтрымку нашага Парку!
Скаладром
Гэта пабудова, якая дазваляе практыкавацца ў спартыўным альпінізме. Ён імітуе рэльеф скалы і па-іншаму называецца трэнажорам для скалалазаў. Падрабязьней
Пляцоўка для скейтбордынгу і ролерспорту
Скейтпарк – гэта пляцоўка для цэлага шэрагу відаў спорту: катання на роліках, скейтбордынгу, самакаце і веласіпедах. Падрабязьней
Веладарожка
Вакол скейтава-ролернай пляцоўкі размесціцца веласіпедная дарожка з адмысловым пакрыццём і разметкай. Падрабязьней
Сноўпарк
Часткай парку будзе адмысловы “сноўпарк” – прафесійна распрацаваная канструкцыя горак, з перападамі вышынь і трамплінамі. Падрабязьней
Трыбуны
Дзякуючы наяўнасці трыбун, пляцоўку можна будзе выкарыстоўваць як месца правядзення спаборніцтваў і розных забаўляльна-культурных мерапрыемстваў. Падрабязьней
Зона адпачынку
Яна дазволіць людзям адпачыць, сем’і змогуць гуляць там з дзецьмі. Падрабязьней
